Залесский Евгений Александрович,
учитель истории и географии
Выберыце сабе прафессію па душы і вы
не будзеце працаваць ні дня ў сваім жыцці
Канфуцый
Я заўсёды захапляўся прафесіяй настаўніка. Уменне передаць свой вопыт маладым, якія толькі ўступаюць у самастойнае жыццё – гэта талент. І мне хочацца стаць ідэальным настаўнікам.
Я бачу, наколькі рознымі бываюць вучні, колькі энергіі і сілы неабходна настаўніку, як няпроста зацікавіць адразу ўсіх, утрымаць іх увагу, данесці новыя веды з прадмета обо новыя веды, якія спатрэбяцца ў жыцці. Так пайшло са старажытнасці.
Раней, калі людзі жылі яшчэ суполкамі, дарослыя і дзеці разам здабывалі ежу, што складала галоўны сэнс існавання ў тыя далёкія часы. Передача вопыту дзецям –гэта першае вучэнне. Дзеці з ранніх гадоў авалодвалі рознымі ўменнямі і навыкамі. Самыя мудрыя і вопытныя члены суполкі сталі першымі выхавацелямі і настаўнікамі. Так выхаванне стала сферай дзейнасці і свядомасці чалавека.
Быць добрым настаўнікам –гэта значыць выступаць у трох іпастасях: знаўцы, артыста і ўрача. Таемства ўрока – сакрэт уплыву слова, позірку, учынку настаўніка. Можна мець глыбокія веды, а да сэрца дзіцяці не дастукацца, можна казаць гучныя, прыгожыя фразы, але яны рассеюцца ў цішы няўвагі пустым гукам. Наша прафесія прадстаўляе чалавеку звышпатрабаванні: усё ,чаму вучыць настаўнік, павінна быць ў ім самім. Розум выхоўваецца розумам, маральная высакароднасць – асабістай высакароднасцю, пераканасць –пераканасцю.
Я зразумеў, што настаўнік –гэта не толькі прафесія, гэта жыццё. Сам настаўнік, яго жыццё, яго дзеці павінны быць прыкладам у жыцці, і галоўнае – любіць сваю прафесію.
Вядома, складана быць настаўнікам, трэба не толькі дасканала ведаць свой прадмет, галоўнае, інструментам працы настаўніка з’яўляецца сама асоба настаўніка. Гэта мае на ўвазе пастаянную і карпатлівую працу над сабой па самаўдасканаленні. Заўсёды трэба быць у курсе педагагічных навін, новых развіваючых методык працы. Трэба быць псіхолагам, каб лепш зразумець сваіх вучняў, знаходзіць да іх правільны падыход. Толькі такога настаўніка, які можа ўмела спалучаць строгасць і дабрыню, клопат про дзяцей і справядлівасць у ацэньванні ведаў, вучні паважаюць і любяць. Толькі пад умелым кіраўніцтвам настаўніка дзіця можа праявіць сябе як яркая, неардынарная асоба.
Сімвалам прафесіі настаўніка ў Беларусі з’яўляецца журавель. Гэта сімвал чысціні, шчасця, сумленнасці, гатоўнасці да бескарыслівай дапамогі. У беларускім фальклоры жураўлеў называюць “людзьмі ў пер’і”, “шаноўны спадар журавель”. На маю думку, журавель таму з’яўляецца сімвалам настаўніцтва, што ён сімвалізуе розум, гатоўнасць да дапамогі, а яшчэ сімвалізуе надзею. Надзею на саме лепшае ў жыцці.
Я ведаю ,веру, што ўсё ў маіх руках. Прафесія майго жыцця – гэта прафесія Настаўнік.